9 ліпеня 2022 года замежныя слухачы у суправаджэнні куратараў і выкладчыкаў ФПКіП Філіповіч Марыі Алегаўны і Лазаравай Вольгі Юр’еўны наведалі літаратурны музей Янкі Купалы «Вязынка» і прынялі ўдзел ў рэспубліканскім свяце паэзіі, песні і народных рамёстваў. Мерапрыемства было прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра.
Слухачы і выкладчыкі акунуліся ў атмасферу свята, створаную ансамблем «Песняры», фальклорнай групай «Купалінка», этнічнай групай «Арацэя», мастацкімі калектывамі Маладзечанскага раёна.
Праграма свята была насычаная і цікавая. Замежныя госці з энтузіязмам вывучалі танцавальныя рухі «Лявоніхі», слухалі беларускія песні на вершы Янкі Купалы, пакаштавалі беларускія нацыянальныя стравы, пазнаёміліся з творчасцю беларускага мастака Віктара Данілава, а таксама паўдзельнічалі ў майстар-класе па пляценні вянкоў.
Шчодрасць і гасціннасць удзельнікаў свята ўразілі замежных слухачоў, падарылі незабыўныя ўражанні пра знаёмства з нацыянальнай культурай Беларусі.