Экскурсія ў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства

1 чэрвеня 2022 года замежныя слухачы падрыхтоўчых курсаў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў суправаджэнні загадчыка кафедры і куратара групы Міхалевіч Міланы Міхайлаўны наведалі ў межах навучальнай экскурсіі Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах, наведаць аранжарэю і куток жывой прыроды, пазнаёміцца з рэдкімі раслінамі, а таксама праслухалі падрабязны аповед, прысвечаны гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі, у краязнаўчым музеі Цэнтра.

Удзельнікі экскурсіі выказалі думку, што такія мерапрыемствы не толькі павышаюць узровень экалагічнай культуры слухачоў і дапамагаюць лепей пазнаёміцца з прыродай Рэспублікі Беларусь, але і з’яўляюцца выдатнай прафарыентацыйнай магчымасцю.

Кафедра дадатковай адукацыі выказвае ўдзячнасць супрацоўнікам Цэнтра за
дапамогу ў арганізацыі экскурсіі.