14 студзеня 2022 года для замежных слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі была арганізаваная чарговая тэматычная вечарына з серыі «Мінская гасцёўня» – «Кола зімовых святаў». Выкладчыкі кафедры дадатковай адукацыі і супрацоўнікі факультэта распавялі пра гісторыю Беларусі на англійскай і французскай мовах, пра беларускую кухню, пра традыцыйныя зімовыя святы і абрады Беларусі, іх гістарычныя вытокі і значэнне ў сучасным жыцці беларусаў, а таксама правялі відэа- майстар-клас па гатаванні дранікаў. Замежным гасцям паказалі традыцыйны абрад калядавання, прагучалі калядныя спевы ў выкананні выкладчыкаў кафедры.
З прывітальным словам да слухачоў звярнуліся дырэктар Інстытута Сяргей Аляксандравіч Маскевіч і дэкан ФПКіП Уладзімір Станіслававіч Пуцік, якія падзякавалі ўдзельнікам вечарыны за цікаўнасць да беларускай культуры і гісторыі, а таксама пажадалі ўсім поспехаў у навучанні і выказалі надзею, што падрыхтоўчыя курсы стануць толькі першай прыступкай у паспяховым атрыманні адукацыі ў Беларусі і што прысутныя ў зале працягнуць сваё навучанне на першай ступені, у магістратуры або ў аспірантуры, для чаго МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадастаўляюць самыя шырокія магчымасці.
Слухачы адзначылі, што такія сустрэчы спрыяюць пашырэнню не толькі сяброўства і ўзаемаразумення, але і станоўчага іміджу Інстытута і Беларусі ў цэлым.