Экскурсія ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

1 красавіка 2024 г. слухачы падрыхтоўчых курсаў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў суправаджэнні куратараў груп – выкладчыкаў кафедры дадатковай адукацыі – наведалі самы вялікі ў свеце збор твораў беларускага мастацтва – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Слухачы з Ірана, Туркменістана і Нігерыі з задавальненнем агледзелі асноўную экспазіцыю і бягучыя выставы.

Асабліва ўразілі слухачоў творы Язэпа Драздовіча і Барыса Заборава.

Слухачы з цікавасцю агледзелі выставу «Беларуская скульптура XVII–XVIII стагоддзяў», на якой прадстаўлены помнікі культавай драўлянай скульптуры і разьбы, створаныя на працягу першай паловы XVII – канца XVIII ст.

Нікога не пакінула абыякавым арыгінальная выстава «Мастацтва любіць жыццё. Dolce Vita», на якой работы жывапісу, скульптуры, арыгінальнай графікі, прадметаў фарфору, мастацкага шкла дапоўнены жаночымі касцюмамі розных эпох, знакавымі ўзорамі аксесуараў, парфумерыі, касметыкі сусветных і айчынных вытворцаў.

Удзельнікі экскурсіі адзначылі, што атрымалі задавальненне ад сустрэчы з прыгажосцю і даведаліся шмат новага пра беларускае мастацтва – люстэрка душы народа.