«Мінская гасцёўня»: Любімаму інстытуту і факультэту аб маёй Радзіме

28 красавіка 2023 года традыцыйны праект факультэта «Мінская гасцёўня» зноў сабраў навучэнцаў факультэта з замежных краін, каб кожны з іх мог распавесці пра свае краіны, пазнаёміць з самымі прыгожымі мясцінамі, прыроднымі паркамі, геаграфічнымі асаблівасцямі, важнымі нацыянальнымі традыцыямі, культурнымі і гістарычнымі адметнасцямі.

Слухачы з Ірака, Гамбіі, Ірана, Кот-д’Івуара, Нігерыі, Камеруна, Туркменістана паказалі пазнавальныя і яскравыя прэзентацыі і распавялі аб сваіх родных краінах на мовах навучання – англійскай і рускай, а прадстаўнік Камеруна прадэманстраваў адрозненні традыцыйных танцавальна-музычных жанраў свайго рэгіёна. Мноства цікавых фактаў даведаліся не толькі навучэнцы, але іх куратары з ліку выкладчыкаў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Веданне, разуменне і прыняцце іншых культур – падмурак узаемаразумення ў сучасным свеце і першы крок на шляху да плённага супрацоўніцтва.

Пасля выступаў адбылося падрыхтаванае дэканатам ФПКіП прафарыентацыйнае мерапрыемства для слухачоў і патэнцыйных абітурыентаў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ з удзелам прадстаўнікоў афрыканскіх краін, якія працуюць з патэнцыйнымі абітурыентамі не толькі ў Беларусі, але і непасрэдна ў іх родных краінах.

«Мінская гасцёўня» –  культурна-выхаваўчы праект кафедры дадатковай адукацыі для замежных слухачоў.