17 лютага 2026 года слухачы падрыхтоўчых курсаў і выкладчыкі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ прынялі ўдзел у традыцыйным абрадавым свяце “Гуканне вясны”, якое адбылося на пляцоўцы перад галоўным уваходам у корпус на Даўгабродскай 23/1.
Слухачы з Туркменістана, Ірана, Ірака, Індыі, Ганы, Нігерыі, Гвінейскай Рэспублікі і Рэспублікі Конга гучна і натхнёна развітваліся з зімой і гукалі вясну. Конкурсы, народныя гульні, спевы і танцы і духмяныя бліны, нягледзячы на марознае, але сонечнае надвор’е аб’ядналі ўсіх.
Слухачы натхніліся прыкладам дэкана факультэта У. С. Пуціка і прадэманстравалі сваю сілу і спрыт. Дзяўчаты з Туркменістану вылучыліся майстэрствам пляцення косаў.
Пачастункі ад спонсараў – кандытэрскай фабрыкі “Камунарка”, Першага малочнага завода і унітарнага прадпрыемства “Кока-Кола Бэверыджыз Беларусь” – сталі нечаканым смачным сюрпызам для ўсіх удзельнікаў свята.