Сёмы год «Кола зімовых святаў» вітае сяброў — чарговая сустрэча з цыкла «МІнская гасцёўня» была прысвечана традыцыям святкавання ў розных краінах, а таксама нашаму Старому Новаму году.
Стары Новы год – гэта ўнікальнае свята, якое адзначаецца ў ноч з 13 на 14 студзеня. Ён стаў своеасаблівым «пераходным» святам, захоўваючы ў сабе элементы як Новага года па юліянскім календары, так і навагодніх традыцый, характэрных для Беларусі і іншых славянскіх краін.
З прывітальным словам да аўдыторыі звярнуўся дэкан ФПКіП Уладзімір Пуцік, які выказаў надзею, што слухачы факультэта працягнуць навучанне ў 2026 годзе ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ ў якасці студэнтаў.
Выкладчыкі факультэта пазнаёмілі гасцей сустрэчы з асаблівасцямі святкавання Калядаў і Новага года ў Беларусі. Удзельнікі – прадстаўнікі з Туркменістана, Ірана, Ірака, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Бурундзі распавялі, як зімовыя святы адзначаюцца ў іх родных мясцінах.
Такія мерапрыемствы адназначна паляпшаюць імідж інстытута і Беларусі ў цэлым.

Са Старым Новым годам і да новых сустрэч у «Мінскай гасцёўні»!