12 студзеня 2024 года ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ адбылася чарговая тэматычная вечарына з серыі «Мінская гасцёўня» – «Кола зімовых святаў». Гэта была ўжо пятая сустрэча, прысвечаная традыцыям саяткавання зімовых святаў у розных краінах.
З прывітальным словам да слухачоў звярнуліся дырэктар Інстытута Алег Іванавіч Родзькін і дэкан ФПКіП Уладзімір Станіслававіч Пуцік, якія падзякавалі ўдзельнікам вечарыны за цікаўнасць да беларускай культуры,а таксама пажадалі ўсім поспехаў у навучанні і выказалі надзею, што слухачы факультэта працягнуць навучанне ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ ў якасці студэнтаў.
Куратары, выкладчыкі, слухачы і супрацоўнікі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі і кафедры дадатковай адукацыі пазнаёмілі замежных слухачоў з асаблівасцямі святкавання Калядаў і Новага года ў Беларусі, распавялі пра іх гістарычныя вытокі, праспявалі калядныя песні, пазнаёмілі з традыцыйным абрадам калядавання. У сваю чаргу, удзельнікі сустрэчы – замежныя навучэнцы з Нігерыі, Ірана, Ганы, Саўдаўскай Аравіі, Конга, Туркменістана і іншых краін – падзяліліся інфармацыяй аб тым, як зімовыя святы адзначаюцца ў іх родных мясцінах. Яскравыя прэзентацыі не пакінулі нікога абыякавым.
Замежныя навучэнцы і госці адзначылі, што такія сустрэчы спрыяюць пашырэнню не толькі сяброўства і ўзаемаразумення, але і станоўчага іміджу інстытута і Беларусі ў цэлым.