10 красавіка 2024 года адбылася экскурсія па цэнтры горада Мінска з наведваннем Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Замежныя слухачы факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў суправаджэнні куратараў Бандарэнка Міхаіла Міхайлавіча, Вікторка Ларысы Валянцінаўны і Міхалевіч Міланы Міхайлаўны наведалі знакавыя месцы, якія знаходзяцца на праспекце Незалежнасці, пабачылі помнікі і гісторыка-культурныя каштоўнасці цэнтра сталіцы Беларусі і з цікавасцю паслухалі пра гісторыю горада.
Фінальным акордам экскурсіі было наведванне найбуйнейшага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны – Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
Падчас экскурсіі па трох паверхах бібліятэкі навучэнцы пазнаёміліся з яе гісторыяй, творамі мастацтва, якія ўпрыгожваюць інтэр’еры, былі ўражаныя тэхнічным абсталяваннем і архітэктурнымі асаблівасцямі будынка. Самым запамінальным стала наведванне Музея кнігі, дзе можна было пабачыць кнігі на родных мовах саміх навучэнцаў і нават паспрабаваць прачытаць аль-кітаб, пазнаёміцца са скарынаўскімі выданнямі. Вялікую цікавасць і захапленне выклікала гісторыя развіцця кнігі – ад рукапісных кніг на скуры да сучасных незвычайных выданняў вялікіх памераў і самых маленькіх экзэмпляраў.
На заканчэне экскурсіі слухачы змаглі палюбавацца панарамай Мінска з агляднай пляцоўкі і абмеркаваць уражанні на свежым паветры ў рэкрэацыйнай зоне побач з бібліятэкай.