«Мінская гасцёўня» – «Кола зімовых святаў» 2023

13 студзеня 2023 года ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ адбылася чарговая тэматычная вечарына з серыі «Мінская гасцёўня» – «Кола зімовых святаў». Куратары, выкладчыкі, слухачы і супрацоўнікі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі і кафедры дадатковай адукацыі пазнаёмілі замежных слухачоў з традыцыйнымі зімовымі святамі і абрадамі ў Беларусі, распавялі пра іх гістарычныя вытокі і значэнне ў сучасным жыцці беларусаў, праспявалі калядныя песні. У сваю чаргу, удзельнікі сустрэчы – замежныя навучэнцы з Нігерыі, Ірана, Ірака, Камеруна і іншых краін – падзяліліся інфармацыяй аб тым, як святы зімовага цыкла адзначаюцца ў іх родных мясцінах, прадставіўшы яскравыя прэзентацыі.

З прывітальным словам да слухачоў звярнуліся намеснік дырэктара Інстытута па вучэбнай рабоце Алег Іванавіч Родзькін і дэкан ФПКіП Уладзімір Станіслававіч Пуцік, якія падзякавалі ўдзельнікам вечарыны за цікаўнасць да беларускай культуры,а  таксама пажадалі ўсім поспехаў у навучанні.

Замежныя навучэнцы і госці адзначылі, што такія сустрэчы спрыяюць пашырэнню не толькі сяброўства і ўзаемаразумення, але і станоўчага іміджу інстытута і Беларусі ў цэлым.