Стары Новы год па-беларуску


Мерапрыемства для слухачоў ФПКіП «Мінская гасцёўня» – «Кола зімовых святаў» прайшло ў МДЭІ імя А Д.Сахарава БДУ.

Сёмая сустрэча ў такім фармаце завяршылася 13 студзеня і была прысвечана традыцыям святкавання Новага года ў розных краінах, а таксама нашаму, славянскаму, Старому Новаму году.

 

Стары Новы год – гэта ўнікальнае свята, якое адзначаецца ў Беларусі і іншых славянскіх краінах у ноч з 13 на 14 студзеня. Ён стаў своеасаблівым «пераходным» святам, захоўваючы ў сабе элементы як Новага года па юліянскім календары, так і навагодніх традыцый.😀

 

З прывітальным словам да аўдыторыі звярнуўся дэкан ФПКіП Пуцік Уладзімір Станіслававіч, які выказаў надзею, што слухачы факультэта працягнуць навучанне ў 2026 годзе ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ ў якасці студэнтаў.

Выкладчыкі факультэта пазнаёмілі гасцей сустрэчы з асаблівасцямі святкавання Калядаў і Новага года ў Беларусі. Удзельнікі – прадстаўнікі з Туркменістана, Ірана, Ірака, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Бурундзі распавялі, як святы адзначаюцца ў іх родных мясцінах.

😀

Такія мерапрыемствы адназначна паляпшаюць імідж інстытута і Беларусі ў цэлым.

Са Старым Новым годам і да новых сустрэч у «Мінскай гасцёўні»!